Купалле – адно з найбольш старажытных і загадкавых святаў у народным календары. Гэты дзень звязваюць з варажбой, гульнямі і абрадамі, яго таямнічасць прыцягвае і заварожвае. Сімвалічным стала і тое, што на гэты раз любімае народнае свята праходзіла на тэрыторыі Гальшанскага замка, які таксама авеяны шматлікімі легендамі і паданнямі.
Удзельнікаў свята «Купалле на Гальшанскім замку» абъядналі песні, танцы і народныя гульні. Даспадобы аматарам фальклорных традыцый прыйшліся святочны тэматычны канцэрт, вогненнае шоу, а таксама конкурсы, майстар-класы па пляценні вянкоў, карагоды, фітабар, фотазоны, выстава-продаж работ рамеснікаў, атракцыёны для дзяцей і іншае.
Информацию подготовил инструктор-валеолог Ошмянского районного ЦГЭ Мария Станиславовна Терешко