З мэтай не дапушчэння ў абарот недабраякаснай харчовай прадукцыі і прафілактыкі парушэнняў патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства спецыялістамі Ашмянскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзяцца наглядныя мерапрыемствы за гандлёвымі аб’ектамі, аб’ектамі грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу.

За студзень-люты 2019 года нагляднымі мерапрыемствамі ахоплена 36 аб’ектаў, парушэнні патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў усталёўваліся ў 75% выпадкаў.

Так, асноўнымі парушэннямі з’яўляліся: рэалізацыя харчовай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці (29,6% ад усіх выяўленых), рэалізацыя харчовай прадукцыі без наяўнасці маркіроўкі (7,4% ад усіх выяўленых), рэалізацыя і захоўванне харчовай прадукцыі ў адсутнасць неабходных тэмпературных умоў (7,4% ад усіх выяўленых), нездавальняючы санітарны стан халадзільнага абсталявання (3,7% ад усіх выяўленых).

У адрас кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання накіравана 22 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў, вынесена 3 прадпісанняў па прычыне рэалізацыі прадуктаў харчавання ў адсутнасці неабходных тэмпературных умоў. Пры выяўленні недабраякаснай харчовай прадукцыі вынесена 10 прадпісанняў аб прыпыненні (забароне) рэалізацыі тавараў агульнай вагой 29,168 кг.

Па фактах выяўленых парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 1 індывідуальны прадпрымальнік і 1 юрыдычная асоба, да дысцыплінарнай адказнасці – 2 фізічных асобы.

У мэтах абароны сябе і сваіх блізкіх ад недабраякаснай прадукцыі звяртайце ўвагу на знешні выгляд, тэрміны прыдатнасці і ўмовы рэалізацыі харчовай прадукцыі!