Вясна-час, калі прырода прачынаецца ад зімовага сну… але, трэба сказаць, пейзаж настройвае зусім не на пазітыў: канавы, лужыны, плюс шматлікі смецце. Як жа можна надаць горадзе і населеных пунктах раёна належны выгляд?

Традыцыйна вясной на тэрыторыі раёна праводзіцца месячнік па санітарнай ачыстцы, добраўпарадкаванні і азеляненні. Трэба будзе зрабіць многае па добраўпарадкаванні і прывядзенню ў належны стан тэрыторый арганізацый горада і раёна, сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў, двароў. Уладальнікам прыватных домаўладанняў неабходна прывесці ў належны санітарны парадак свае домаўладання і дваровыя тэрыторыі. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў даручана паклапаціцца аб навядзенні парадку на падведамных тэрыторыях, забяспечыць актыўны ўдзел у месячніку працоўных калектываў, жыхароў горада і сельскага насельніцтва.

Жыць у чыстым, добраўпарадкаваным і зялёным горадзе-жаданне і адначасова абавязак усіх нас. Мы павінны ўсе разам паказаць нашу любоў і павагу да малой радзімы.