У сенняшнім жыцці нямала праблем, якія аднолькава хвалююць ycix незалежна ад веравызнання, узросту, адукацыйнага ўзроуню i нацыянальнай прыналежнасці. Усе мы марым бачыць вакол сябе толькі прывабнае i прыгожае. Сутыкаючыся з беспарадкамі i неахайнасцю выказваем свае незадавальненне i абурэнне.

З гэтай нагоды мы звяртаемся да Вас:

  • добраўпарадкуйце cвai двары, пад’езды, станьце ix сапраўдным гаспадарамі;
  • няхай вабяць наш позірк чыстыя лесвічныя пляцоўкі;
  • асаблівую ўвагу звярніце на добраўпарадкаванне тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый i ўстаноў;
  • памятайце, што кожны з нас большую палову жыцця праводзіць у «другім доме» (прадпрыемства, арганізацыя), зрабіце яго чыстым, утульным i жаданым;
  • не павялічвайце колькасць несанкцыяваных звалак, не забруджвайце рэкі i вадаемы.

Няхай заўжды наша Гродзеншчына будзе прыгожай, сінявокай i непаўторнай! Беражыце яе прыродныя багацці! Не знішчайце зяленыя лесанасаджэнні, а павялічвайце ix колькасць!

Навядзем парадак разам! Праявіце грамадзянскую свядомасць i актыўнасць.